BE RU EN

Сёння лідару беларускай апазіцыі Міколу Статкевічу споўнілася 66 гадоў

  • 12.08.2022, 15:14

Сайт Charter97.org віншуе палітыка.

Лідару беларускай апазіцыі Міколу Статкевічу споўнілася 66 гадоў. У снежні 2021-га ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму. Жонка Марына Адамовіч павіншавала палітыка з Днём нараджэння.

«Ахоўвай цябе Божа ў кожны момант твайго жыцця! Ты – моцны, ты – мужны, ты – мудры, ты – пяшчотны і вельмі добры. Ты вытрымаеш. Але я мару толькі пра адно – каб трываць давялося толькі бязмежнае шчасце, каб глядзець вочы ў вочы, каб ісці ў адзін бок па вольнай зямлі. І каб у краіне нарэшце скончылася шампанскае», – напісала яна ў «Фэйсбуку».

Сайт Charter97.org віншуе Міколу Статкевіча з днём народзінаў і зычыць яму найхутчэйшага выхаду на свабоду і здзяйснення жаданняў у незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.

Апошнія навіны