BE RU EN

Украінскія выведнікі вывелі са строю найноўшы супрацьдронны комплекс РФ «Сілок»

  • 12.08.2022, 10:59

Снарады па тэхніцы акупантаў скінулі з беспілотніка.

Выведнікі з Харкаўскай тэрытарыяльнай абароны вывелі са строю найноўшую расейскую распрацоўку – супрацьдронны комплекс «Сілок». Снарады скінулі з беспілотніка, які ўстаноўка ў тэорыі павінна была дыстанцыйна абясшкодзіць.

Пра паразу цэлі расказалі ў афіцыйным Telegram-канале Стратэгічнага камандавання УСУ.

"Сілок" дазваляе нейтралізаваць БПЛА з дапамогай сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Комплекс здольны ў аўтаматычным рэжыме выявіць паветраныя аб'екты, вылічыць іх каардынаты і ўздзейнічаць на беспілотнікі на розных спектрах працоўных частотаў. Каналы кіравання і сувязі дронаў прыглушаюцца на адлегласці 4 км ад пункта базавання.

Гэта значыць, у тэорыі "Сілок" павінен рабіць БПЛА непрыдатнымі да выкарыстання, парушаючы тэлеметрыю, здольнасць імі кіраваць і кантакт з аператарам. Аднак на відэа ніжэй паказваецца, што ўкраінскія выведнікі скідалі снарады на ўстаноўку менавіта з беспілотніка. З дапамогай некалькіх прыцэльных удараў байцы здолелі пашкодзіць "Сілок".

Апошнія навіны