BE RU EN

Ударам HIMARS па штабе дывізіі знішчаны расейскі палкоўнік Канат Мукатаў

  • 12.08.2022, 9:21

«Груз 200» прывезлі дадому праз месяц.

Ва Украіне ліквідаваны расейскі палкоўнік-акупант Канат Мукатаў, намеснік камандзіра 20-й Гвардзейскай мотастралковай дывізіі. Ягоную гібель пацвердзілі ў краіне-агрэсарцы. Хавалі захопніка 8 жніўня ў закрытай труне.

Расейскія прапагандысцкія СМІ не ўдакладняюць падрабязнасці гібелі 38-гадовага Мукатава. Але, паводле звестак ваеннага аглядальніка Рамана Бачкалы, акупант верагодна загінуў у выніку ўдару амерыканскага РСЗА HIMARS па штабе дывізіі.

Пахавалі Мукатава ў Валгаградзе 8 жніўня. Ён быў удзельнікам баявых дзеянняў на Паўночным Каўказе, а таксама ў Сірыі. Удзельнічаў ва ўварванні ва Украіну з першых дзён.

Нарадзіўся і вырас у пасёлку Эльтан Паласаўскага раёна. У 2005 годзе Мукатаў скончыў Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча, а ў 2013-м – Агульнавайсковую акадэмію сухапутных войскаў РФ, быў намеснікам камандзіра 20-й мотастралковай дывізіі восьмай агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі.

Сваякі акупанта даведаліся пра ягоную гібель 10 ліпеня, але «груз 200» прывезлі дадому праз месяц. Хавалі Мукатава ў закрытай труне.

Апошнія навіны