BE RU EN

Шольц заявіў пра гатоўнасці пастаўляць Украіне сучасную баявую тэхніку

  • 11.08.2022, 21:37

Канцлер ФРГ таксама заявіў аб адмове ад ранейшага курса Бэрліна не пастаўляць узбраенні ў крызісныя рэгіёны свету.

Вайна Расеі супраць Украіны з'яўляецца самым вялікім выклікам з усіх, якія хвалююць урад Нямеччыны, паведамляе «Зеркало недели».

Пра гэта 11 жніўня заявіў канцлер ФРГ Олаф Шольц на прэс-канферэнцыі ў Бэрліне.

Вайну, якую развязала Расея, Шольц назваў «жудаснай», якая патрабуе ад Нямеччыны велізарных высілкаў у наданні дапамогі Украіне ў яе барацьбе за незалежнасць.

Шольц таксама заявіў аб адмове ад ранейшага курса Нямеччыны не пастаўляць узбраенні ў крызісныя рэгіёны свету. Ён паведаміў аб перадачы для ўкраінскага войска апошнім часам сучаснай нямецкай баявой тэхнікі, у тым ліку і цяжкай, якую ахарактарызаваў як «вельмі эфектыўную».

На думку канцлера ФРГ, «Расея думае катэгорыямі 17-га, 18-га і 19-га стагоддзяў, праводзіць імперскую палітыку і думае пра магчымасць учыняць напад на суседнюю краіну і захопліваць частку яе тэрыторыі». Аднак ён не назваў Пуціна вайсковым злачынцам.

Апошнія навіны