BE RU EN

«Мінсктранс» запускае штодзённы вечаровы рэйс у Варшаву

  • 11.08.2022, 21:11

Рэйс пачне курсаваць з восені.

Як сказана ў тэлеграм-канале прадпрыемства, па гэтым маршруце аўтобусы пачнуць ездзіць у Польшчу 1 верасня.

З Менска ў польскую сталіцу аўтобусы будуць адпраўляцца кожны дзень з аўтавакзала «Цэнтральны» а 21:30. У зваротным напрамку - а 21:00. Першы выезд з Варшавы запланаваны на 2 верасня.

Гэта далёка не адзіны рэйс, якім можна дабрацца з Менска ў Варшаву. Акрамя яго, ёсць яшчэ шэраг штодзённых рэйсаў ад розных перавозчыкаў, якія выконваюць транспартныя паслугі. Больш падрабязна з раскладам можна пазнаёміцца праз спасылку.

Акрамя таго, з 17 жніўня з нашай сталіцы арганізуецца дадатковы рэйс у Мюнхен. З Менска бусы будуць адпраўляцца серадамі (12:00), а з Мюнхена - пятніцамі (13:00).

Апошнія навіны