BE RU EN

УСУ знішчылі дзве расейскія крылатыя ракеты «Калібр»

  • 11.08.2022, 18:14

Ракеты былі знішчаныя над Харкаўскай вобласцю.

Падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны (УСУ) днём 11 жніўня збілі дзве крылатыя ракеты «Калібр», выпушчаныя расейскімі акупантамі па тэрыторыі Харкаўскай вобласці.

Пра гэта паведаміла камандаванне Паветраных сілаў УСУ ў Facebook.

«11 жніўня ў Харкаўскай вобласці каля 13.30 зенітнымі ракетнымі падраздзяленнямі Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны знішчаныя дзве крылатыя ракеты “Калібр”, выпушчаныя з акваторыі Чорнага мора», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны