BE RU EN

«Прачнуліся ад выбухаў і выбліскаў, думалі - вайна»

  • 11.08.2022, 16:41

Што гавораць жыхары Гомеля аб выбухах у Зябраўцы.

У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомеля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі ўспышкі на небе.

Што бачылі і чулі жыхары Гомеля, пацікавілася «Радыё Свабода».

«Я прачнуўся ад моцных гукаў і спачатку падумаў, што гэта гром. Але зразумеў, што не. Былі чутныя выбухі, гэта было ад 00:25-00:30 ночы, дакладна не а 23:00, як піша міністэрства абароны. Блізу другой гадзіны ночы былі іншыя гукі - нібы ўзляталі верталёты», - распавёў жыхар Гомеля.

«Я падумала, што гэта гром. Нават праверыла ў сэрвісе надвор'я. Але ніякага грому не было, былі гукі менавіта выбухаў», - распавяла жыхарка Гомельскага прыгарада.

Жыхары Навабеліцкага раёна Гомеля пішуць у сацыяльных сетках, што не вераць у версію ўзгарання тэхнікі.

«У доме шыбы дрыжалі, якое ўзгаранне»? - Напісала жыхарка Навабеліцы.

Людзі пішуць, што ўначы чулі да васьмі выбухаў.

Апошнія навіны