BE RU EN

Крамлёўская прапагандыстка сканфузілася аповедам пра паляванне на HIMARS

  • 11.08.2022, 16:16

Яна паведаміла пра гібель сотні расейскіх акупантаў.

Крамлёўская прапагандыстка сканфузілася аповедам пра гібель сотні расейскіх акупантаў. З яе слоў, яны нібыта «ваявалі» з амерыканскімі РСЗА HIMARS «у Стаханаве», піша obozrevatel.com.

Гэты акупаваны горад Луганскай вобласці знаходзіцца ў больш чым 20 км ад лініі фронту. У выніку відэа, якое прапагандыстка выклала ў сетку, стала аб'ектам для кпінаў карыстальнікаў.

Так, у роліку яна паказала фота загінулых акупантаў.

«Гэты спецатрад загінуў у Стаханаве, палюючы на HIMARS. Больш за сто хлопцаў аддалі свае жыцці ў барацьбе з нацыстамі. Нехта памёр адразу, а нехта ў лякарні і ў пакутах. Дзякуй вам вялікі і вечная вам памяць», - заявіла яна.

Як вядома, Стаханаў (цяпер Кадзіеўка) знаходзіцца ў Алчэўскім раёне Луганскай вобласці. З 2014 года яго кантралююць тэрарысты так званай «ЛНР».

Загінулыя акупанты не маглі на яго тэрыторыі «змагацца» з HIMARS, бо Кадзіеўка размешчаная ў тыле ворага. Так, адлегласць да перадавой перавышае два дзясяткі кіламетраў.

Апошнія навіны