BE RU EN

У Марыупалі партызаны спалілі склад акупантаў з нарабаванай маёмасцю

  • 11.08.2022, 14:44

Украінцы адважна супрацьстаяць акупантам.

У захопленым Марыупалі партызаны спалілі склад расейскіх акупантаў, дзе яны захоўвалі нарабаваную маёмасць мясцовых жыхароў.

Пра гэта паведаміў украінскі мэр горада Вадзім Бойчанка, паведамляе Telegram-канал Media Center.

«У Марыупалі таксама прысутнічае партызанскі рух. Ёсць пацверджаная інфармацыя, што марыупальскі супраціў падпаліў склад акупантаў, дзе тыя збіралі нарабаваныя ў горадзе рэчы — пераважна абкрадаючы чалавечыя кватэры. Нашы партызаны падпалілі гэты склад, каб ніякая маёмасць не дасталася расейцам», - сказаў ён.

Таксама, са слоў мэра, на захопленых тэрыторыях Данецкай вобласці ўвесь час з'яўляецца ўкраінская сімволіка.

«Людзі, якія знаходзяцца ў палоне ў расейцаў, гэта блізу 10 тысяч чалавек, яны ўсе супраць акупантаў. Толькі 6% гараджан паехалі ў Расею», - дадаў Бойчанка.

Апошнія навіны