BE RU EN

Тэрарыст Гіркін прадказаў Расеі грамадзянскую вайну з мільённымі стратамі

  • 11.08.2022, 14:35

Саступіўшы Украіне ў вайне, РФ знікне як адзіная дзяржава.

Былы верхавод тэрарыстаў «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў) распавёў, якая будучыня чакае пасляваенную Расею, паведамляе «Главред».

У размове аб дэзерцірстве ў акупацыйных войсках ён заявіў, што гэта можа прывесці да цяжкіх наступстваў для РФ.

Гіркін прызнаў, што саступіўшы Украіне ў вайне, Расея знікне як адзіная дзяржава.

«Альтэрнатыва перамозе ва Украіне, ліквідацыі Украіны - грамадзянская вайна ў Расеі. З мільённымі стратамі», - заявіў тэрарыст.

Апошнія навіны