BE RU EN

«Макарона выглядае так, быццам яе з гліны рабілі»

  • 11.08.2022, 14:32

У беларускіх крамах становіцца ўсё больш танных прадуктаў з РФ.

Каляровая палітра ў Беларусі знікла не толькі на тэтрапаках, але і на макароне, піша «Беларусь за МКАДом».

Жыхарка Жодзіна здзівілася колеру таннай расейскай макароны - яна параўнала яе з глінай:

«Пайшла ў краму, заўважыла танную макарону, цана спадабалася вельмі, ды і зніжка яшчэ - атрымалася 1,15 BYN. Але выглядае яна… Нягледзячы на кошт, браць не наважылася. Які ў яе смак - магу толькі здагадвацца. Нават проста пакаштаваць пабаялася, бо выглядае так, быццам яе з гліны рабілі».

Апошнія навіны