BE RU EN

Спроба «мабілізацыі» у Луганску скончылася нечаканай развязкай

  • 11.08.2022, 12:32

Акупанты саступілі «бітву» з дамафонам.

Расейскія тэрарысты і баевікі «ЛНР» працягваюць спробы мабілізацыі мужчынскага насельніцтва акупаванага Луганска на вайну супраць Узброеных сіл Украіны.

У сеціве з'явілася новае відэа з акупаванага горада, на якім мясцовыя карнікі «палююць» на патэнцыйных мабілізаваных. Адзін з інцыдэнтаў здарыўся ў звычайным жылым двары.

«Будні «мабілізацыі» ў Луганску. Чалавек выйшаў з пад'езда, але своечасова ўбачыў аўтобус з жывадзёрамі і паспешна зайшоў назад. Карнікі ламануліся за ім, але не ведалі кода, і не змаглі патрапіць у пад'езд. На гэты раз пашанцавала», - апісвае тое, што адбываецца, журналіст Дзяніс Казанскі, які апублікаваў відэа.

Апошнія навіны