BE RU EN

Эканоміка Беларусі паказала найгоршы вынік сярод краін ЕАЭС

  • 11.08.2022, 11:55

Найлепшыя тэмпы дэманструе ВУП Арменіі.

За першае паўгоддзе 2022 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў на 4,2 адсотка. Гэта найгоршы вынік сярод усіх краін Еўразійскага звязу, паведамляецца ў справаздачы Еўразійскага банка развіцця.

Сярод краін ЕАЭС за шэсць месяцаў ВУП скараціўся таксама ў Расеі, але толькі на 0,5 адсотка.

Пры гэтым у Казахстане ён вырас на 3,4 адсотка, Кыргызстане - на 6,3 адсотка, а Таджыкістане - на 7,4 адсотка.

Найлепшы вынік дэманструе Арменія, эканоміка якой з пачатку года прыбавіла ў росце 11,8 адсотка.

Апошнія навіны