BE RU EN

У асяроддзі Пуціна пачалася паніка

  • 11.08.2022, 11:26

Незадаволенасць кіраўніком Крамля нарастае як снежны ком.

Расейскі апазіцыянер Генадзь Гудкоў у каментары 24 каналу зазначыў, што асяроддзе расейскага прэзідэнта мае намер "выйсці сухімі з вады".

Паводле ягоных слоў, у Крамлі разумеюць: першапачаткова задуманая і запланаваная вайна зазнала няўдачу, зараз там балюча і са стрэсам шукаюць выйсце з яе. Але пакуль не знаходзяць.

«Яны вельмі спадзяюцца і да канца вераць у цуд, што раптам Украіна сядзе з імі за стол перамоў, калі яны замінуюць якую-небудзь АЭС і будуць пагражаць знішчэннем. У іх больш ніякай надзеі ні на што не засталося», - перакананы Гудкоў.

Таксама ён адзначыў, што ў Пуціна разумеюць неабходнасць заканчэння вайны праз шэраг праблем для РФ. З эканомікай і дыялогам з сусветнай супольнасцю, які практычна спыніўся.

«Усё нарастае як снежны ком. Тамака гэта разумеюць, таму ў іх задача як мага хутчэй скончыць вайну. Аднак так, каб яе можна было прадаць за перамогу», - растлумачыў апазіцыянер.

Апошнія навіны