BE RU EN

Дочкі намесніка Шайгу - грамадзянкі ЗША

  • 11.08.2022, 9:37

Апублікаванае новае расследаванне каманды Навальнага.

Дочкі намесніка міністра абароны Расеі Аляксея Крываручкі маюць амерыканскае грамадзянства і права на яго атрыманне, а сама высокапастаўленая службовая асоба валодае элітнай нерухомасцю коштам на 500 млн рублёў. Пра гэта паведамляецца ў расследаванні «Навальны Live».

Жонка Аляксея Крываручкі тры гады жыла ў ЗША і ў жніўні 2012 года нарадзіла там дачку.

«Крываручка лётаў у Амерыку, а менавіта ў Маямі, дзе, магчыма, праходзілі роды. Гэта паказвае на тое, што дзіця нарадзілася ў ЗША і, такім чынам, мела права на атрыманне грамадзянства», - гаворыцца ў расследаванні.

У 2016 годзе таксама ў ЗША нарадзілася другая дачка чыноўніка. Ягоная жонка тады жыла ў Маямі. Так што, другая дачка намесніка Шайгу такім чынам атрымала права на атрыманне амерыканскага грамадзянства.

Акрамя таго Крываручка валодае элітнай нерухомасцю агульным коштам на паўмільярда рублёў. Камяніца на Рублёўцы на 1 500 м2 коштуе $8 млн. Да прызначэння на пасаду намесніка міністра абароны РФ, Крываручка лётаў у ЗША 26 разоў.

Апошнія навіны