BE RU EN

«Барсэлона» не можа зарэгістраваць Левандоўскага ды іншых новых гульцоў

  • 10.08.2022, 21:58

Чэмпіянат Гішпаніі стартуе ўжо ў пятніцу.

"Барсэлона" выдала € 52 млн на заплату абаронцы Жэрара Піке ў сэзоне-2022/2023. Клуб просіць гішпанца адмовіцца ад істотнай часткі заробку, каб зарэгістраваць пяць новых падпісанняў, паведамляе ARA Esports.

Паводле інфармацыі крыніцы, гаворка ідзе пра Робэрта Левандоўскага, Жуле Кундэ, Рафінью, Франка Кесье і Андрэаса Крыстэнсэна – усе яны яшчэ не былі афіцыйна зарэгістраваныя.

Паведамляецца, што, калі Піке не пагодзіцца пайсці на саступкі ў заробку, «Барсэлоне» давядзецца актываваць «чацвёрты эканамічны вагар», які можа мець на ўвазе продаж яшчэ большай колькасці тэлеправоў і актыўны выхад кампаніі Barça Studios на фондавы рынак.

Чэмпіянат Гішпаніі стартуе ўжо ў пятніцу, 12 жніўня. Такім чынам, Робэрт Левандоўскі, Андрэас Крыстэнсэн, Франк Кесье, Жуль Кундэ і Рафінья не могуць гуляць у матчах Ла Лігі за каталонцаў.

Апошнія навіны