BE RU EN

У акупаваным Марыюпалі пачаліся бунты

  • 10.08.2022, 21:42

Акупанты не плацяць заробкі тутэйшым жыхарам.

Дарадца мэра акупаванага Марыюпаля Пятро Андрушчанка паведаміў, што ў месце на адным з прадпрыемстваў пачаўся пратэст праз нявыплату акупантамі заробкаў тутэйшым жыхарам.

«У Марыюпалі сёння бунт. Сапраўдны. Вадаканал не выйшаў на працу праз нявыплату заробку. Узялі і не выйшлі. Такі сюрпрыз акупантам, якія не ведаюць, што рабіць», - напісаў ён у Telegram.

Ён адзначыў, што марыюпальцы мерацца пратэставаць і заўтра, але так званы «кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі, былы дэпутат АПЗЖ Канстанцін Івашчанка адмаўляецца размаўляць з імі.

«Заўтра ўжо працоўныя анансавалі працяг страйку. Гэта значыць, зноў будуць дэманстраваць сапраўдную набытую пры Украіне звычку - права на пратэст. Але самае смешнае, што Івашчанка да іх не ідзе. Вось не ідзе і ўсё», - піша дарадца мэра.

Андрушчанка падкрэсліў, што ён разам з іншымі "куратарамі" раскраў грошы і хацеў прапанаваць тутэйшым жыхарамі замест заробкаў рацыён.

Апошнія навіны