BE RU EN

Рэжым Лукашэнкі палохаюць партызанскія графіці

  • 10.08.2022, 20:43

У Беларусі камунальнікаў абавязалі зафарбоўваць «несанкцыянаваныя надпісы».

Гэта прадугледжваюць змены, унесеныя ў пастанову Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі № 8 ад 10 чэрвеня 2022 года.

У пераліку работ камунальнікаў згадваецца «ліквідацыя несанкцыянаваных надпісаў на аб'ектах знешняга добраўпарадкавання, падземных пешаходных пераходах, маставых збудаваннях».

Камунальнікі змагаліся з надпісамі і раней. У Менску яны актыўна зафарбоўваюць і муралы.

Апошнія навіны