BE RU EN

«Ад кінутага недакурка такое не здараецца»

  • 10.08.2022, 20:07

Міністр абароны Брытаніі высмеяў версію акупантаў аб выбухах на аэрадроме ў Крыме.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес у сераду, 10 жніўня, пракаментаваў выбухі на вайсковым аэрадроме ў раёне Новафёдараўкі ў акупаваным Крыме. Пра гэта паведамляе ў Twitter карэспандэнт BBC Джонатан Біл.

Са слоў Уолеса, Брытанія яшчэ высвятляе падрабязнасці выбухаў, але малаверагодна, што да гэтага мае дачыненне заходняя зброя. Ён таксама высмеяў версію расейскіх прапагандыстаў, сказаўшы, што «ад кінутага недакурка такое не здараецца». Міністр адзначыў, што аэрадром у Крыме можа быць законнай мішэнню для Украіны.

Раней The Washington Post са спасылкай на неназванага ўкраінскага чыноўніка паведаміла, што за атакай на аэрадром каля Новафёдараўкі ў акупаваным Крыме стаяць украінскія Сілы спецаперацый.

Апошнія навіны