BE RU EN

Украінскія вайскоўцы збілі расейскі штурмавік Су-25 з «Іглы»

  • 10.08.2022, 19:54

Самалёт знік з радараў «у якасці жэсту добрай волі».

Украінскія байцы з дапамогай ПЗРК «Ігла» збілі чарговы расейскі штурмавік Су-25 на Запарожскім кірунку.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная гвардыя Украіны.

Паведамляецца, што падчас варожага налёту на Запарожскім кірунку, баец Нацыянальнай гвардыі ажыццявіў пуск ракеты з «Іглы» па самалёце Су-25. Пасля знішчэння штурмавіка адбыўся выбух за лесапаласой.

«Падзенне варожага самалёта на акупаванай тэрыторыі было пацверджанае. Цэль знішчанач», - адзначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны