BE RU EN

МУС Украіны: Небяспека ўдзелу Беларусі ў вайне мінімальная, але ёсць два аспекты

  • 10.08.2022, 19:35

Расейцы працягваюць абстрэльваць украінскія пазіцыі з тэрыторыі Беларусі.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Расціслаў Смірноў заявіў, што пагроза ўдзелу Беларусі ў вайне супраць Украіны мінімальная, але небяспека для паўночных рэгіёнаў краіны захоўваецца, перадае «Новое время».

«Я б сказаў, што небяспека ўваходжання (Беларусі - рэд.) мінімальная. Але ёсць два іншыя аспекты, пра якія мы таксама не павінны забываць», - сказаў ён у эфіры тэлемарафону.

Смірноў удакладніў, што акупанты працягваюць абстрэльваць украінскія пазіцыі з тэрыторыі Беларусі і пад артылерыйскі агонь перыядычна трапляюць Сумская і Чарнігаўская вобласці.

Ён дадаў, што Беларусь можа даваць добраахвотнікаў для вайны на баку РФ.

«Фактычна, фармальна гэта будуць добраахвотнікі, якія будуць пад камандаваннем генштаба РФ, але дэ-факта мы разумеем, што гэта будуць беларусы», - сказаў ён.

Апошнія навіны