BE RU EN

Вечаровая справаздача Генеральнага штаба УСУ

  • 10.08.2022, 19:15

Украінцы адбілі наступ акупантаў адразу на чатырох кірунках.

Акупанты спрабавалі прарваць абарону УСУ каля Вялікай Камышавахі на Славянскім кірунку, вялі штурмы на Харкаўскім і Бахмуцкім кірунках і каля Аўдзееўкі і Пяскоў. Усе спробы закончыліся няўдачай.

Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ ў сераду ўвечары, 10 жніўня.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя змен не зведала. Беларусь пачала сход з падраздзяленнямі тэрытарыяльнай абароны з прыцягненнем ваеннаабавязаных запасу. Небяспека з тэрыторыі Беларусі захоўваецца.

У Северскім кірунку вораг працягвае абстрэльваць населеныя пункты Чарнігаўскай і Сумскай абласцей.

У Харкаўскім кірунку вораг актыўна вёў паветраную выведку БПЛА. Нанёс авіяцыйны ўдар каля Гусараўкі. У мэтах паляпшэння тактычнага становішча акупанты вялі штурмавыя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Уды, Пятроўка і Гусараўка, але няўдала. Вымушаны былі ўцякаць назад.

На Славянскім кірунку каля Вялікай Камышавахі акупанты спрабавалі прарваць абарону ўкраінскіх войскаў, поспеху не мелі, адышлі.

На Бахмуцкім кірунку наступальнымі і штурмавымі дзеяннямі спрабаваў рушыць наперад у раёнах населеных пунктаў Бахмут, Кадэма, Спорнае, Якаўлеўка і Саледар, поспеху не меў, адышоў.

Вораг вёў наступальныя дзеянні ў кірунках Аўдзееўкі і Пяскоў, атрымаў годны адпор і адышоў.

На Паўднёвабужском кірунку асноўныя намаганні супраціўнмка засяроджвае на ўтрыманні занятых пазіцый. Спрабаваў весці выведку боем недалёка ад Лазавога. Патрапіў пад дакладны агонь УСУ, панёс страты і хаатычна адступіў.

Апошнія навіны