BE RU EN

У Беларусі падвысілася рызыка крадзяжоў аўтамабіляў і крадзяжоў з аўто

  • 10.08.2022, 17:09

Як не стаць ахвярай аўтазлодзеяў.

У спякоту многія аўтамабілісты адчыняюць вокны ў аўто і часам забываюць зачыніць іх перад выхадам. Праз такую няўважлівасць уладальнікі аўто рызыкуюць стаць ахвярамі аўтамабільных злодзеяў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

У летні перыяд ёсць небяспека як крадзяжу ўласнай маёмасці з салона, так і крадзяжу самога аўтамабіля. Праваахоўнікі заклікаюць кіроўцаў, якія пакідаюць свой транспартны сродак на паркоўцы, правяраць, ці зачыненыя ўсе вокны, дзверы і люк. Многія зламыснікі могуць выявіць аўто і выкрасці рэчы з салона, нават калі акно крыху прыадчыненае. Для гэтага яны выкарыстоўваюць спецыяльнае сучаснае абсталяванне.

Адзін з асноўных спосабаў, якім карыстаюцца аўтазлодзеі, узлом замкоў дзвярэй салона і багажніка, а менавіта праварот цыліндру замыкальнага механізму. Часцей за ўсё зламыснікі выкарыстоўваюць такі метад пры крадзяжы з аўта айчыннай вытворчасці.

Сканэры, якія перахапляюць код аўтамабільнай сігналізацыі, рэдка выкарыстоўваюцца для ўскрыцця аўто, аднак зусім забываць аб гэтай пагрозе не варта. У такім разе аб пранікненні злодзея ў аўто папярэдзіць сігналізацыя з функцыяй зваротнай сувязі.

Што дапаможа зменшыць рызыку крадзяжу маёмасці і пашкоджання аўто.

Па-першае, трэба не забываць замыкаць дзверы салона і багажніка. Нават калі аўтамабіль будзе знаходзіцца на стаянцы нядоўга, абавязкова трэба зачыняць вокны. Па-другое, лепш не пакідаць у салоне аўто каштоўныя рэчы, асабліва навідавоку.

Апошнія навіны