BE RU EN

УСУ ўдарам HIMARS вывелі са строю Кахоўскі мост у Херсонскай вобласці

  • 10.08.2022, 15:45

Цяпер мост непрыдатны для выкарыстання.

Кахоўскі мост, размешчаны паблізу Кахоўскай ГЭС у Херсонскай вобласці, быў выведзены са строю пасля дакладных удараў з боку Узброеных сіл Украіны.

Цяпер мост непрыдатны для выкарыстання. Пра гэта паведамілі ў аператыўным камандаванні «Поўдзень».

«Наш агнявы кантроль транспартна-лагістычных шляхоў на часова акупаваных тэрыторыях Херсоншчыны прывёў да замацавання статусу моста ля Кахоўскай ГЭС, як непрыдатнага для выкарыстання. Пападанне акуратнае, але дзейснае», - гаворыцца ў паведамленні.

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі ў Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА).

«УСУ ўдарылі па мосце ля Кахоўскай ГЭС, пасля чаго мост стаў непрыдатным да выкарыстання», – адзначылі ў АВА.

Апошнія навіны