BE RU EN

З Расеі вярнулі 35 тон заражаных беларускіх памідораў

  • 10.08.2022, 14:36

У таматах знайшлі вірус мазаікі пепіна.

На складзе ў Смаленскай вобласці пасля кантролю падкаранціннай прадукцыі ў беларускіх таматах знайшлі вірус мазаікі пепіна. Праз гэта больш за 35 тон памідораў вярнулі назад у Беларусь, паведамляе ўправа Рассельгаснагляду ў Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях.

«Прадукцыя агульнай вагай 35,5 тоны накіроўвалася на адрас атрымальнікаў з Масквы. У адпаведнасці з патрабаваннямі фітасанітарнага заканадаўства для таго, каб не дапусціць пранікненне і распаўсюджванне на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі названага небяспечнага каранціннага аб'екта, таматы вернутыя адпраўніку», - паведамілі ва ўстанове.

Месцам паходжання таматаў была ўказаная Менская вобласць.

Толькі на мінулым тыдні ў Рассельгаснаглядзе знайшлі супрацьзапаленчыя прэпараты і антыбіётыкі ў дзіцячым харчаванні з двух беларускіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны