BE RU EN

У акупаванай Горлаўцы раптоўна згарэў клуб падчас важнай нарады акупантаў

  • 10.08.2022, 14:32

Будынак належаў дэпутату «ДНР».

У акупаванай Горлаўцы Данецкай вобласці адбыўся пажар у клубе «Бермуды», паведаміў журналіст Дзяніс Казанскі.

У сябе ў Telegram ён напісаў, што ў клубе акурат праходзіла важная нарада, але «нехта парушыў тэхніку пажарнай бяспекі».

Паводле звестак журналістаў, клуб «Бермуды» ў Горлаўцы належаў «дэпутату ДНР» і мясцоваму крымінальнаму аўтарытэту Юрыю Крыкуленку па мянушцы «Беня».

Апошнія навіны