BE RU EN

Названыя рэгіёны Расеі, якія могуць першымі аддзяліцца ад яе

  • 10.08.2022, 14:01

У іх назіраюцца сур'ёзныя сепаратысцкія настроі.

Некаторыя расейскія рэгіёны ў будучыні могуць аддзяліцца ад РФ, а сама дзяржава пасля гэтага спыніць сваё існаванне.

Такі прагноз агучыў 24 каналу міжнародны аналітык, экс-дэпутат Дзярждумы РФ Ілья Панамароў.

На яго думку, першымі могуць аддзяліцца тэрыторыі Паўночнага Каўказа: Чачэнія і Дагестан.

«Маюцца сур'ёзныя сепаратысцкія настроі ў Татарстане. Праблема ў тым, што ён аточаны іншымі тэрыторыямі Расеі, і яго незалежнасць магчымая толькі пры поўным распадзе дзяржавы», - дадаў ён.

У поўны распад Расеі аналітык не верыць.

«Расея як адзіная тэрыторыя застанецца пасля краху пуцінізму. А вось Расея як дзяржава спыніць сваё існаванне. Гэта можа быць расейская рэспубліка, але ўжо не Расейская Федэрацыя, якую мы сёння ведаем», - перакананы ён.

Апошнія навіны