Удар па авіябазе: расейцы равуць і стаяць у кіламетровых заторах, спрабуючы ўцячы з Крыма
- 10.08.2022, 12:08
Грамадзяне РФ спрабуюць прарвацца да моста праз Керчанскую затоку.
Пасля выбухаў на аэрадроме ў Новафёдараўцы Сакскага раёна часова акупаванага РФ Крыма расейскія турысты масава бягуць з паўвыспы, паведамляе nv.ua.
Пра гэта сведчаць апублікаваныя ў сацсетках відэа шматкіламетровых затораў з аўтамабіляў, якія спрабуюць прарвацца да моста праз Керчанскую затоку.
Пры гэтым, уцякаюць расейцы з Крыма неахвотна, і нават плачуць ад прыкрасці за сапсаваны адпачынак, аднак інстынкт самазахавання ўсё ж бярэ сваё і бясконцыя шэрагі з аўтамабіляў цягнуцца назад у РФ.
«Наогул не хачу з'язджаць з Крыма, з Алушты! Як тут класнфайнаа, увогуле! Я прывыкла тут. Як у сваім доме жылі...», - паскардзілася са слязамі на вачах адна з турыстак, якія надумалі адпачыць на скрадзенай паўвыспе на фоне штодзённых забойстваў войскамі РФ мірных украінцаў.
Серыя выбухаў на вайсковым аэрадроме РФ у Новафёдараўцы адбылася напярэдадні, 9 жніўня.
Расейскі бок заявіў, што іх прычынай стала нібыта выпадковая дэтанацыя боепрыпасаў, якія там захоўваліся.
У сваю чаргу большасць экспэртаў сыходзіцца на тым, што па аэрадроме быў нанесены ўдар, аднак, чым менавіта, пакуль невядома.
Украіна адказнасці за выбухі на сябе не ўзяла, аднак і адмаўляць сваё дачыненне таксама не стала.
Са звестак Генеральнага штаба УСУ, у выніку ўдару былі знішчаныя дзевяць расейскіх самалётаў.
Дакладнай інфармацыі аб колькасці забітых або параненых расейскіх вайскоўцаў на сённяшні дзень няма.