BE RU EN

У Менску запусцілі феерверкі ў гонар гадавіны беларускай рэвалюцыі

  • 10.08.2022, 11:31

Салют раздаўся а 23.34.

Telegram-канал "Баста!" апублікаваў відэа феерверкаў, якія запусцілі менчукі ў гонар другой гадавіны беларускай рэвалюцыі.

Салют раздаўся а 23.34. Выбар часу - не выпадковы. Гэта знак салідарнасці з палітвязнямі. Артыкул 23.34 КаАП РБ – парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў – “народны артыкул”, паводле якога былі асуджаныя тысячы беларусаў.

Апошнія навіны