BE RU EN

У расейскім Ейску, адкуль акупанты планавалі завозіць боепрыпасы ў Марыюпаль, прагрымелі выбухі

  • 10.08.2022, 9:57

Пачаўся пажар на тэрыторыі нафтасховішча.

У горадзе ў Расеі разгарэўся пажар на тэрыторыі, дзе захоўваліся нафтапрадукты.

Пра гэта паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.

Паводле ягоных словаў, у сацсетках распаўсюджваецца відэа і фота пасля выбухаў у расейскім горадзе Ейск, размешчаным амаль насупраць Марыюпаля праз Азоў.

Папярэдне адбыўся пажар на тэрыторыі нафтасховішча.

«Нагадаю, што Ейск той самы горад, адкуль плануюць завозіць БК у Марыюпальскі порт. У Ейску акрамя порта ёсць грузавы авіятэрмінал. Таму такі раптоўны пажар можа быць зусім не раптоўным», – падкрэсліў Андрушчанка.

Апошнія навіны