BE RU EN

З'явілася відэа з дзясяткамі спаленых аўто пасля выбухаў у Навафёдараўцы

  • 10.08.2022, 9:10

Адлегласць ад стаянкі да авіябазы РФ – блізу 400 метраў.

У часова акупаваным Расеяй украінскім Крыме днём 9 жніўня прагрымелі выбухі на ваенным аэрадроме «Сакі» ў пасёлку Навафёдараўка. За 400 метраў ад эпіцэнтра выбухаў дашчэнту выгарала аўтамабільная стаянка.

Відэа наступстваў выбуху з'явілася ў сеціве. Аднаўленню не падлягаюць дзясяткі аўтамабіляў, паведамляе obozrevatel.com.

У кадры відаць пашкоджаныя аўто. Пераважная большасць з іх згарэла, некаторыя пасекла аскепкамі. Адзін з вялікіх аскепкаў прабіў легкавую машыну наскрозь.

Нагадаем, што выбухі былі настолькі магутнымі, што ў жыхароў пасёлка Навафёдараўка за кіламетр ад эпіцэнтра выбуху вырвала вокны разам з рамамі.

Апошнія навіны