BE RU EN

Названая колькасць варожых самалётаў, якія базаваліся ў «Саках» у момант выбуху

  • 10.08.2022, 8:07

Спіс даволі ладны.

9 жніўня ў часова акупаваным Крыме раздалася серыя выбухаў. Іх эпіцэнтрам стаў ваенны аэрадром акупантаў "Сакі". Цяпер жа вядома, колькі паветраных караблёў там знаходзілася ў той момант.

Падчас эфіру з Маркам Фейгіным дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч праліў святло на колькасць самалётаў, якія знаходзіліся на аэрадроме падчас выбухаў у Навафёдараўцы. Ён адзначыў, што некаторыя з гэтых паветраных караблёў пазбаўлялі спакою жыхароў Поўдня.

Калі гаварыць пра пералік баявых самалётаў РФ, то ён даволі ладны. Гаворка ідзе пра:

13 Су-30СМ;

12 Су-24МР;

6 гелікоптараў;

1 Іл-76.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны таксама расказаў, што ў ягоным распараджэнні ёсць відэа, якое ён не можа паказаць. На ім можна ўбачыць згарэлыя варожыя самалёты. Арастовіч заўважыў у наўпростым эфіры, што бачыць сама меней два падобныя на Су-24 паветраныя караблі. Самі ж відэаматэрыялы, зразумела, знятыя ўпотай ад расейскага ваеннага кіраўніцтва.

Згодна з папярэднімі здагадкамі, агучанымі падчас наўпростага эфіру, на гэтым аэрадроме маглі знаходзіцца ад 20 да 30 самалётаў. Арастовіч падкрэсліў, што там базаваўся авіяполк, які наганяў страх на паўднёўцаў. Цяпер гэта рабіць будзе больш складана.

Ваенны эксперт Алег Жданаў падзяліўся сваімі здагадкамі. Ён адзначыў, што да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Украіны на гэтым аэрадроме была іншая колькасць паветраных караблёў. Размова ідзе пра 51 варожы самалёт.

Зазначым, што, паводле папярэдняй інфармацыі, на аэрадроме размяшчалі самалёты Су-24М, Су-30СМ, а таксама Су-33. Гэты асартымент варожай авіяцыі пацвярджаюць спадарожнікавыя здымкі, знятыя да пачатку поўнамаштабнай вайны.

Апошнія навіны