BE RU EN

Апублікаванае першае відэа са згарэлай расейскай авіябазы ў Крыме

  • 10.08.2022, 7:45

Су-24 спалены дашчэнту.

Украінскія і расейскія СМІ паказалі першыя відэакадры з пасёлка Навафёдараўка, дзе ўчора адбыліся магутныя выбухі на ваенным аэрадроме Сакі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УСУ.

На відэа можна ўбачыць дашчэнту спалены самалёт акупантаў Су-24.

Як паведаміў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у эфіры Фейгін LIVE, сітуацыя з варожай тэхнікай на аэрадроме вельмі добра будзе бачная са спадарожнікаў.

Ён заявіў, што маштабы разбурэнняў там значныя, таму што нават у дамах за кіламетр ад эпіцэнтра выбухаў ледзь не вылецелі вокны.

Раней амерыканская газета New York Times са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага ваеннага чыноўніка напісала, што выбухі на аэрадроме – гэта справа рук УСУ.

Апошнія навіны