BE RU EN

Новы нумар Time выйшаў з фота Зяленскай на вокладцы

  • 7.07.2022, 19:27

Time апублікаваў інтэрв'ю з жонкай прэзідэнта Украіны пад загалоўкам "Ейная асабістая вайна".

Рэдакцыя амерыканскага часопіса Time змясціла на вокладку новага нумара фота жонкі ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Алены. Здымак вокладкі ў тым ліку апублікаваны на старонцы выдання ў Twitter.

У анонсе гаворыцца, што Зяленская расказала журналістам выдання аб тым, што адбывалася 24 лютага, у дзень, калі РФ здзейсніла поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну.

Інтэрв'ю з Зяленскай выйшла пад загалоўкам "Ейная асабістая вайна".

Апошнія навіны