BE RU EN

У Нямеччыне заснавалі «акадэмію ў выгнанні» для беларусаў, украінцаў і расейцаў

  • 7.07.2022, 16:39

Прымаць дакументы будуць да канца ліпеня.

У Нямеччыне заснавалі «акадэмію ў выгнанні» для навукоўцаў з Беларусі, Украіны і Расеі. Гэта супольная ініцыятыва ўніверсітэтаў у Кёльне і Боне. Яе мэта - вярнуць працу тым, хто дома праз вайну або рэпрэсіі яе страціў. Туды запрашаюць прафесараў, кандыдатаў навук і ў некаторых выпадках - аспірантаў. Падтрымка накіраваная найперш на ўкраінцаў, але дапамога прапанаваная таксама беларусам і расейцам, піша dw.com.

Заснавальнікі акадэміі абяцаюць дапамагчы падаць заяўкі на індывідуальнае фінансаванне ў розныя фонды. Бо стыпендыі гэтая праграма не прадугледжвае.

Прымаць дакументы будуць да канца ліпеня. Мяркуецца, што навукоўцы правядуць у Кёльне ці Боне два-тры гады. Але гэта залежыць і ад далейшага развіцця палітычнай сітуацыі.

Апошнія навіны