BE RU EN

Украінцы просяць Зяленскага скасаваць бязвізавы рэжым з Беларуссю

  • 7.07.2022, 16:29

З РФ візавы рэжым дзейнічае з 1 ліпеня.

На сайце офіса прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага зарэгістраваная петыцыя аб спыненні дзеяння пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб бязвізавых паездках грамадзян.

«Улічваючы неабходнасць ужывання належных захадаў у супрацьдзеянні беспрэцэдэнтным пагрозам нацыянальнай бяспецы, …звяртаюся да вас з прапановай ініцыяваць спыненні пагаднення паміж кабінетам міністраў Украіны і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб бязвізавых паездках грамадзян», - гаворыцца ў тэксце звароту.

Нагадаем, што з 1 ліпеня 2022 года ва Украіне ўведзены візавы рэжым з РФ.

Апошнія навіны