BE RU EN

У Мікалаеве выкрылі агентурную сетку спецслужбаў РФ

  • 7.07.2022, 16:25

ФСБ завербавала аднаго з украінцаў яшчэ ў 2014 годзе.

У Мікалаеве выкрылі агентурную сетку, якая на заданне прадстаўнікоў спецслужбаў Расейскай Федэрацыі займалася выведвальна-падрыўной дзейнасцю.

Аб гэтым піша офіс генпракурора Украіны.

Паводле інфармацыі следства, удзельнікі варожай сеткі - жыхары Нікалаева, сістэматычна збіралі і паведамлялі праз Тэлеграм-каналы прадстаўнікам спецслужбаў РФ інфармацыю аб месцах дыслакацыі блокпостаў, месцазнаходжанні і перамяшчэнні вайскоўцаў і тэхнікі УСУ.

Таксама яны інфармавалі аб месцах размяшчэння дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і іншых аб'ектаў. Па іх у далейшым наносілі ракетныя і артылерыйскія ўдары ўзброеныя сілы РФ. Аб выніках абстрэлаў агенты сеткі таксама інфармавалі сваіх расейскіх куратараў.

«6 ліпеня 2022 года адзін з удзельнікаў агентурнай сеткі затрыманы. Падчас санкцыянаванага вобыску па месцы яго пражывання канфіскаваны мабільныя тэлефоны, якія змяшчаюць перапіску з агентам спецслужбаў РФ і іншымі асобамі, якія могуць мець дачыненне да спецслужбаў дзяржавы-агрэсаркі, расейскую сімволіку, агнястрэльную і халодную зброю, боепрыпасы і выбухоўку, а таксама наркатычныя сродкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны