BE RU EN

Журналіст: Пакуль Расея існуе ў сваім выглядзе, імперскія амбіцыі будуць заставацца

  • 7.07.2022, 16:12

Для Пуціна не існуе Казахстана, Латвіі, Эстоніі і гэтак далей.

Журналіст Станіслаў Асееў перакананы, што імперскія амбіцыі краіны-агрэсаркі Расейскай Федэрацыі не абмяжуюцца жыццём Уладзіміра Пуціна.

Былы вязень «Ізаляцыі» падзяліўся дэталямі ў праграме «Вердыкт з Сяргеем Рудэнкам на тэлеканале "Еспресо".

«Нам трэба разумець, што расейскі імперыялізм будзе існаваць у далейшым і расейскія імперскія амбіцыі не абмяжоўваюцца жыццём самога Пуціна. Пакуль Расея існуе ў сваім выглядзе, імперскія амбіцыі будуць заставацца. Пуцін з'яўляецца ўвасабленнем гэтых амбіцый. Асноўны базіс імперыялізму расейцаў: ёсць Масква, а затым усё астатняе, што Маскве падпарадкоўваецца», - адзначыў Асееў.

Пісьменнік падкрэсліў, што расейскі імперыялізм не з'яўляецца вынікам праўлення Пуціна.

«Імперскія амбіцыі Расеі - гэта не вынік праўлення Пуціна. Гэта вынік самой Расейскай імперыі, погляду расейцаў на свет і тыя землі, якія ўваходзілі ў імперыю. І ўласна Пуцін адмаўляе ў існаванні не толькі Украіне. Нядаўна прэзідэнт РФ выразна сказаў, што тэрыторыя СССР - гэта гістарычная Расея. Для Пуціна не існуе Казахстана, Латвіі, Эстоніі і іншага», - заўважыў Станіслаў Асееў.

Апошнія навіны