BE RU EN

Пад Берасцем 600 цыстэрнаў з расейскім газам могуць падарвацца ў кожную хвіліну

  • 7.07.2022, 21:57

Улады бяздзейнічаюць.

Жыхарам Берасця пагражае смяротная небяспека: больш за 600 цыстэрнаў з газам могуць падарвацца ў кожную хвіліну.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў паведамленне свайго падпісчыка аб абуральнай маладушнасці і бязладнасці берасцейскіх «уладаў»:

«Жыхары мікрараёна «Усходні» б'юць трывогу! На адрэзку чыгункі ад станцыі «Брэст-Усходні» да станцыі «Брэст-Палескі» ўжо цягам месяца стаіць больш за 600 цыстэрнаў са звадкаваным газам, якія належаць расейскаму «Газпрому».

Гэтыя цыстэрны павінны былі адправіцца ў Еўропу, але пасля ўвядзення санкцый Польшча не прапусціла іх праз мяжу і назад у Расею іх таксама чамусьці не транспартуюць.

Пры гэтым анамальная спякота ў горадзе Берасці цягам апошніх тыдняў 30 чэрвеня ўжо стала прычынай аварыйнага выкіду газу з адной цыстэрны (пры высокай тэмпературы газ пашыраецца і «выходзіць» з цыстэрны праз клапан аварыйнага скіду). Выбух неймаверных памераў мог бы адбыцца пры з'яўленні хоць адной іскры побач з гэтай цыстэрнай.

Прайшло яшчэ некалькі дзён, а ўсе астатнія цыстэрны стаяць там жа».

А вось так «улады» засцераглі людзей ад смяротнай небяспекі:

«Усіх працаўнікоў чыгункі прымусілі падпісаць мноства лістоў аб неразгалошванні інфармацыі і забаранілі паліць - вось і ўсе захады для прадухілення катастрофы».

Апошнія навіны