BE RU EN

Борыс Джонсан звярнуўся да ўкраінцаў

  • 7.07.2022, 15:11

Прэм'ер Вялікай Брытаніі і лідар Кансерватыўнай партыі краіны сыходзіць з пасады

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан падчас выступу, у якім абвясціў аб сваёй адстаўцы, звярнуўся да ўкраінцаў.

З ягоных слоў, Вялікая Брытанія прадоўжыць падтрымліваць Украіну пры ўсякіх абставінах, а таксама выканае ўсё, што абяцала.

«Мы прадоўжым падтрымліваць вашу барацьбу за свабоду так доўга, як спатрэбіцца», – прыводзіць яго цытату «Новое время».

У чацвер, 7 ліпеня, Борыс Джонсан абвясціў, што падае ў адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі і лідара Кансерватыўнай партыі.

Апошнія навіны