BE RU EN

СМІ: Ад Дзмітрыя Мядзведзева сышла жонка

  • 7.07.2022, 14:28

Па часе гэта супала са з'яўленнем шалёных допісаў і заяў у сацсетках.

У расейскіх уладных колах цяпер актыўна абмяркоўваюць раставанне намесніка кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева з жонкай Святланай, паведамляе nv.ua са спасылкай на Telegram-канал «Можам растлумачыць».

Прычым ініцыятаркай разводу была менавіта Святлана Мядзведзева.

Журналісты звярнулі ўвагу, што ў апошнія гады шлюбная пара практычна не з'яўлялася на публіцы разам. У асноўным, Святлана Мядзведзева была адна. Іх апошняе супольнае з'яўленне адбылося ў студзені 2020-га на богаслужэнні ў Маскве.

Пры гэтым, зазначаюць журналісты, у часы прэзідэнцтва Мядзведзева муж і жонка ўвесь час прысутнічалі на афіцыйных прыёмах.

Крыніцы цэнтра «Досье» паведамілі, што апошнім часам у шлюбнай пары адбыўся сур'ёзны разлад. Гэтае ўзрушэнне, апроч іншых праблем (сыход з урада, зніжэнне апаратнай вагі) змяніла Мядзведзева. Ён стаў пісаць істэрычныя допісы ў падтрымку вайны супраць Украіны і ўвесь час пагражае Захаду.

Фонд барацьбы з карупцыяй раней сцвярджаў, што Святлана Мядзведзева карыстаецца бізнэс-джэтам Bombardier за 50 млн даляраў, які належаў банку ВТБ. Пасля пачатку вайны гэты лайнер не раз лётаў у Дубай і назад.

Апошнія навіны