BE RU EN

Стаў вядомы самы імаверны кандыдат на пасаду новага прэм'ера Вялікай Брытаніі

  • 7.07.2022, 14:13

Што ён казаў пра Пуціна?

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан пагадзіўся пайсці ў адстаўку. Аднак ён хоча застацца на сваёй пасадзе датуль, пакуль увосень не будзе абраны новы лідар Кансерватыўнай партыі.

Міністр абароны Бэн Уолес - галоўны кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі з вялікай перавагай над астатнімі, паводле даследавання YouGov.

Не так даўно ён прыязджаў у Кіеў з неанансаваным візітам, дзе сустракаўся з міністрам абароны Украіны Аляксеем Рэзнікавым. Бэн Уолес верыць у перамогу Украіны.

Таксама ён называў Пуціна «лунацікам з сіндромам карліка», а прэс-сакратарку МЗС РФ Захараву вар'яткай.

Апошнія навіны