BE RU EN

Начальнік лукашэнкаўскага ГРУ расказаў аб мэтах у Польшчы для ракетных удараў

  • 7.07.2022, 12:53

Генерал Касыгін адкрыта пагражае краіне-суседцы.

У выпадку ваеннага канфлікту паміж еўрапейскімі краінамі і Расеяй Беларусь нанясе ракетныя ўдары па цэлях у Польшчы. Пра гэта ў "Саўбеліі" заявіў начальнік галоўнай выведвальнай управы - намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Руслан Касыгін.

Кіраўнік ваеннай выведкі пералічыў першачарговыя аб'екты для ракетнага ўдару на тэрыторыі Польшчы: цэнтры прыняцця пастаноў, элементы сістэмы кіравання, пункты пастаяннай дыслакацыі ўзброеных сіл, арсеналы і базы, а таксама крытычна важныя аб'екты эканомікі і транспартнай інфраструктуры.

Апошнія навіны