BE RU EN

Галоўны рабін Масквы канчаткова пакінуў Расею

  • 7.07.2022, 11:50

Пінхаса Гольдшміта афіцыйна звольнілі з усіх пасад, якія ён займаў.

Галоўны рабін Масквы Пінхас Гольдшміт адмовіўся падтрымліваць вайну супраць Украіны і канчаткова пакінуў Расею.

Пра гэта паведаміў галоўны рабін Украіны Мошэ Рэўвэн Азман у Facebook.

Учора Гольдшміта афіцыйна звольнілі з усіх пасад, якія ён займаў блізу 30 гадоў, уключаючы, галоўнага рабіна Масквы, кіраўніка равінскага суда і г.д.

Раней паведамлялася, што Гольдшміт быў вымушаны з'ехаць з Расеі праз адмову падтрымаць вайну ва Украіне. Пасля ён з'ехаў у Вугоршчыну, дзе дапамагаў украінскім уцекачам, а затым адправіўся ў Ізраіль.

Апошнія навіны