BE RU EN

Што адбываецца ў бітве за Данбас: справаздача брытанскай выведкі

  • 7.07.2022, 11:16

Расейскія войскі перафармоўваюцца.

У баях на Данбасе пазначылася паўза. Расейскія войскі перафармоўваюцца пасля наступу на мінулым тыдні.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.

Са звестак брытанскай выведкі ўздоўж лініі фронту ў Данецку моцны абстрэл, але Расея не дабілася значных поспехаў.

«Расейскія падраздзяленні, якія ўдзельнічалі наступе на мінулым тыдні, цяпер, магчыма, перафармоўваюцца», – адзначылі ў Мінабароны Брытаніі.

Адзначым, са звестак брытанскай выведкі, пасля захопу амаль усёй тэрыторыі Луганскай вобласці расейскія войскі паспрабуюць узяць пад кантроль і Данецкую вобласць і будуць руйнаваць гарады з зямлёй артылерыяй.

Нагадаем, паводле звестак Інстытута вывучэння вайны (ISW), Расея ўзяла «аператыўную паўзу» ў баях за Данбас. Пры гэтым Крэмль рыхтуе эканоміку да зацяжной вайны.

Апошнія навіны