BE RU EN

УСУ атрымалі шанец вызваліць Херсон: Ізраільскі афіцэр указаў на памылкі арміі РФ

  • 7.07.2022, 10:59

На памылкі ў перамяшчэнні расейскіх войскаў паказваюць нават наяўныя ў адкрытым доступе мапы.

Афіцэр рэзерву арміі Ізраіля «Цахал» Віктар Верцнер у эфіры тэлемарафону заявіў, што РФ рыхтуе наступ на Славянск, каб выйсці на межы Луганскай і Данецкай абласцей, піша ТСН.

«Расея будзе наступаць на Славянск. Пуцін паставіў яўныя мэты так званага "вызвалення" Луганскай і Данецкай абласцей у іхніх межах. А мэта Украіны не даць расейцам развіць поспех на тым напрамку», – заявіў Верцнер.

Ён таксама падкрэсліў, што канцэнтрацыя расейскіх войскаў у Данбасе дасць акно магчымасцяў для УСУ на Херсонскім напрамку.

«Я гляджу на мапы, якія ў адкрытым доступе, сачу за перамяшчэннем войскаў і ствараецца ўражанне, што гэта так», – дадаў афіцэр.

Тым часам у амерыканскім Інстытуце вывучэння вайны (ISW) сцвярджаюць, што ўкраінскае войска прадаўжае ствараць умовы для контрнаступу на Херсон.

Апошнія навіны