BE RU EN

Расейскіх акупантаў, якія разбегліся ад страху перад УСУ, шукае ФСБ

  • 7.07.2022, 10:35

У войску акупанта пачалася паніка.

У Запарожскай вобласці Украіны расейскія спецслужбы шукаюць 30 дэзерціраў-акупантаў.

У войску акупанта пачалася паніка. Пра гэта ў Telegram паведамляе Запарожская абласная ваенная адміністрацыя.

У АВА са спасылкай на інфармацыю ўкраінскай выведкі адзначаюць, што пасля паразы Узброенымі сіламі Украіны ваенных аб'ектаў ворага з высокадакладнай зброі на часова акупаванай частцы тэрыторыі Запарожскай вобласці ў войску акупанта пачалася паніка.

"Вайскоўцы расейскіх акупацыйных войскаў масава пакідаюць склады і базы захоўвання ўзбраення і ваеннай тэхнікі РФ, асцерагаючыся новых удараў РСЗА Himars. Так, нядаўна на часова акупаваную тэрыторыю Запарожскай вобласці прыбыло падраздзяленне ФСБ РФ з заданнем правесці вышуковыя дзеянні паводле факту дэзертырства блізу 30 вайскоўцаў РФ, якія пакінулі месцы дыслакацыі падраздзяленняў", – сказана ў паведамленні.

Апошнія навіны