BE RU EN

Экс-генерал NATO: Заявы Лукашэнкі – гучны брэх

  • 7.07.2022, 10:24

Дыктатар стаў губернатарам Пуціна ў Беларусі.

Заявы Аляксандра Лукашэнкі – гэта "проста гучны брэх", а ягоныя пагрозы Украіне і краінам Захаду – гэта "ўсяго толькі ўзмацненне ціску", мяркуе экс-генерал NATO Ханс-Лотар Дамрозэ. Ягонае меркаванне прыводзіць нямецкае выданне RND у сваім артыкуле "Наколькі верагодна, што Лукашэнка таксама нападзе ва Украіну?". Артыкул выдання прыводзіць "Еўрарадыё".

Пры гэтым прафесар міжнароднай палітыкі і знешняй палітыкі Кёльнскага ўніверсітэта Томас Ягер упэўнены, што Беларусь даўно перастала існаваць як суверэнная дзяржава, а Лукашэнка з'яўляецца "губернатарам Пуціна ў Беларусі". Здавалася б, разважаюць аўтары артыкула, у такіх умовах Расея павінна была цалкам ублытаць Беларусь у вайну, але гэтага не адбылося праз боязь Лукашэнкі аднаўлення пратэстаў.

Для ваеннага стратэга Марсэля Берні з Ваеннай акадэміі Швэйцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха зразумела: "Пагрозы Лукашэнкі ўвайсці ў вайну зыходзяць толькі таму, што ён павінен быць верны Пуціну". Але, мяркуе Берні, гаворка ідзе толькі пра сігналы, што Лукашэнка "ўсё яшчэ на баку Расеі". А пагрозы беларускага кіраўніка "нацэліць на заходнія сталіцы" сваю зброю – не што іншае, як частка расейскай і беларускай прапаганды.

Апошнія навіны