BE RU EN

Ва Украіне за дзень адчувальна вырасла колькасць знішчаных акупантаў

  • 7.07.2022, 9:59

Найбольшыя страты вораг панёс на Аўдзееўскім і Бахмуцкім напрамках.

За мінулы дзень Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі яшчэ 150 расейскіх акупантаў. Усяго з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцы страцілі 36650 вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ ў Facebook.

У Генштабе паведамілі, што за мінулы дзень расейскія войскі панеслі найбольшыя страты на Аўдзееўскім і Бахмуцкім кірунках.

Агульныя баявыя страты Расеі на 7 ліпеня арыентавальна склалі:

асабовага складу – блізу 36 650 (+150) чалавек ліквідавана;

танкаў – 1602 (+2);

баявых браняваных машынаў – 3797 (+8);

артылерыйскіх сістэмаў – 815 (+3);

РСЗА – 247 (+0) ;

сродкаў СПА – 107 (+0);

самалётаў – 217 (+0);

гелікоптараў – 187 (+0);

беспілотнікаў аператыўна-тактычнага ўзроўню – 667 (+3);

крылатых ракетаў – 155 (2);

караблёў / катараў – 15 (+0);

аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў – 2665 (+17);

спецыяльнай тэхнікі – 66 (+1).

Апошнія навіны