BE RU EN

Ігара Лосіка паставілі на ўлік як схільнага да суіцыду і экстрэмізму

  • 6.07.2022, 21:58

Палітычны вязень знаходзіцца ў наваполацкай калоніі.

Палітычнага вязня Ігара Лосіка ў наваполацкай калоніі паставілі на ўлік як схільнага да суіцыду і экстрэмізму. Пра гэта ў інстаграме паведаміла ягоная жонка Дар'я Лосік.

Акрамя таго, яму абвясцілі вымову «за дрэннае галенне».

"Вядома, бо па прыбыцці ў калонію ў яго забралі нармальныя лёзы і выдалі свае тупыя", – піша яна.

У калоніі Ігар Лосік знаходзіцца блізу тры тыдні.

Ігар Лосік быў прысуджаны ў «справе Ціханоўскага» да 15 гадоў пазбаўлення волі, яго абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці ды варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, а таксама арганізацыі масавых непарадкаў. Надоечы яго этапавалі ў калонію №1 у Наваполацку. З моманту ўзяцця пад варту Ігар Лосік двойчы абвяшчаў галадоўку, першую з якіх трымаў 42 дні. У канцы чэрвеня КДБ унёс Ігара Лосіка ў "тэрарыстычны спіс".

Апошнія навіны